…вайнa 1654 – 1667 гадоў, якую Расея вяла супраць Вялікага Княства Літоўскага была для нашай Радзімы самай разбуральнай. Калі ў часе Другой Сусьветнай вайны загінуў кожны чацьверты беларускі жыхар, дык у час той на тэрыторыі цяперашняй Беларусі загінуў кожны другі. Акурат З ліпеня 1655 году расейскае войска захапіла Менск.
…3 ліпеня 1944 савецкія войскі ўвайшлі ў Менск. У недалёкім Маладэчна пакуль гаспадараць немцы. Палова тэрыторыі занята фашыстоўскімі акупантамі, другая палова - камуністычнымі. І тыя й другія вынішчалі беларускае насельніцтва.
Як бачыце толькі вар’ят можа назваць 3 ліпеня днём незалежнасьці. Спадзяюся ў хуткім часе ўсё зьменіцца й сапраўдны Дзень Незалежнасьці - 25 сакавіка - будзе адзначацца на дзяржаўным узроўні, але без масавых п’янак як гэта прынята ў лукашэнкаўскай Беларусі.
пра “дзень незалежнасьці”
Будслаўскі Фэст
У далёкім 1588 годзе на месцы дзе пасьля ўзьнікла мястэчка Будслаў адбылося цудоўнае аб’яўленьне Маці Божай айцам-бернардынам. Хіба з таго часу і распачаліся першыя пілігрымкі. Мясцовыя старажылы апавядаюць, што «і за царом, і за Польшчаю, і за саветамі» 1 і 2 ліпеня ішлі да Маці Божай пілігрымы з усіх куткоў Беларусі і з-за яе межаў. За сваю доўгую гісторыю будслаўскі касьцёл перажыў шмат ліхога, але выстаяў, захаваў сваю веліч і годнасьць. І ў гэтым, хіба, найвялікшы цуд Маці Божай Будслаўскай. У часе апошняй вайны тройчы тут праходзіў фронт, але ніводная бомба не ўпала на мястэчка. Людзі з ўсяго навакольля - каталікі, праваслаўныя, іудзеі - знаходзілі ў Будславе прытулак. Не ўдаліся таксама і спробы сталіністаў-сатаністаў узарваць сьвятыню. А замах мясцовага сельсаветчыка на цудоўны абраз Маці Божай скончыўся для бязбожніка вар’яцтвам і хуткаю сьмерцю. У 1992 г. упершыню за столькі часу пілігрымка да Маці Божай Будслаўскай была афіцыйна дазволена. І цяпер кожны год сюды прыяжджаюць і прыходзяць дзесяткі тысяч вернікаў.
Для мяне гэта была ўжо другая пілігрымка ў Нацыянальны Санктуарый. Першы раз наведаў гэтыя цудоўныя мясьціны некалькі год таму. Паямятаю як быў уражаны адсутнасьцю сьмецьця й п’яных (і таго й другога зашмат пабачыў калі вяртаўся з Будслава праз Менск 3 ліпеня). Пісаць пра Будслаўскі фэст можна шмат, але гэта ўсё роўна не дазволіць адчуць усю ягоную непаўторную сьвяточную атмасфэру, таму лепш паглядзіце мае фотаздымкі й рыхтуйцеся ў дарогу 1-2 ліпеня 2009 году
Злачынцаў пакаралі праз 27 год
Супрацоўнікі спецыяльнага аддзелу міліцыі якія бралі ўдзел у карнай апэрацыі супраць польскіх шахцёраў у 1981 г. вінаватыя ў сьмерці дзевяці чалавек і будуць сядзець у турме. Такі прысуд вынес суд у Катовіцах 24 чэрвеня.
Працэс па справе трагедыі на шахтах “Вуек” і “Лепеньскі маніфэст” цягнуўся пятнаццаць год. Першыя абвінаваўчыя выракі зьявіліся ў мінулым годзе. Зараз суд павялічыў тэрміны пазбаўленьня волі для адзінаццаці міліцыянтаў з пяці да сямі год, аднак па амністыі тэрміны зьніжаныя да трох з паловай год. Камандзір узводу харунжы Рамуальд Цесьляк які ад траўня мінулага году знаходзіцца ў сьледчым ізалятары атрымаў агулам дзесяць год турмы скарочаных па амністыі да шасьці. Яшчэ два міліцыянты асуджаныя на чатыры гады пазбаўленьня волі.
- Пасьля пятнаццаці год разгляду скончыўся працэс па справе таргічных падзеяў у першых днях ваеннага становішча - сказў суддзя Вальдэмар Шмідт. - Варта сказаць: gloria victis - хвала пераможаным, бо палеглі за слушную справу, тых жа хто зьдзейсьніў злачынства напаткала пакараньне!
арыгінал артыкула па-польску
камунізм = нацызм
Літоўскі Сейм 17 чэрвеня забараніў выкарыстаньне камуністычнай і нацысцкай сымболікі падчас публічных мерапрыемстваў. Адпаведныя папраўкі ўвайшлі ў закон аб масавых мерапрыемствах.
Расея ў чарговы раз заявіла пра антырасейскія настроі ў Літве.
Нацысцкая сымболіка забаронена практычна ва ўсіх краінах, камуністычнай пашанцавала значна больш. Аднак нескладана падлічыць што ахвяраў камунізму калі ня больш, дык ніяк ня меньш за ахвяраў нацызму. Літоўскія законатворцы выправілі гэты перакос і паставілі знак роўнасьці між гэтым людажэрнымі ідэалёгіямі. Застаецца толькі парадвацца за суседзяў.
Цікавыя вытрымкі з кнігі “Памяць: Салігорскі раён”
НАЛËТ БАНДИТОВ.
Местечко Вызна, расположенное на демарклинии, подверглось нападению бандитов, именующих себя “белорусскими повстанцами”, или “зелëнодубцами”. Бандиты пробыли в Вызне только полчаса, но за это время успели увести с собой: народного следователя т. Велича, народного судью т. Уласевича, волостного военного комиссара т. Мышковца, его делопроизводителя т. Пушчу и шесть милиционеров. Всех арестованых бандиты доставили в село Морочь, лежащее в 3 верстах от государственной границы, и 20 декабря в кустах возле Морочи бандиты расстреляли тт. Велича, Уласевича, Мышковца, Пушчу и двух милиционеров. На следующий день, вслед за уходом бандитов, крестьяне этого тела похоронили всех 6 человек в общей братской могиле.
ПОСЛЕДСТВИЯ НАЛËТА.
Во вторичном налëте бандитов Балаховича и так называемых “зелëнодубцев” на м. Вызна участвовало до 200 человек. Среди них были замечены и польские солдаты. Подошедшие красные воинские части быстро ликвидировали налëт. Бандиты пробыли в местечке лишь 5 часов. За это время они успели разграбить до 50 домов и избили 52 человека еврейского населения.
Bытрымка з пратакола паседжаньня старобiнскага падпольнага райкама КП(б)Б. 25 чэрвеня 1943 г.
Слушали: директиву Минского обкома партии и уполномоченного Центрального штаба партизанского движения о взаимоотношениях партизан с мирным населением и о действиях партизанских отрядов.
Постановили:
а) Отметить, что в Старобинском районе очень часто являются партизаны Пинского и Минского соединений и своими действиями настраивают население против партизан, как, например, в дер. Гадень в мае месяце партизаны Пинского соединения Комарова (Коржа) делали незаконные изъятия имущества и обыски.
В июне этого же года в эту деревню явились партизаны деревни Кузмичи и повторили то же, мало того, снимали одежду с мирных жителей. Эти же партизаны забрали последних коров у жителей дер. Саковичи. Также неизвестными партизанами забраны последние коровы жителей дер. Зажевичи.
Данные действия партизан противопоставляят население.
Просить обком КП(б)Б запретить всем партизанским отрядам и бригадам производить изъятие имущества и прочие действия, за исключением боевых операций, без разрешения местного партизанского отряда или партийной организации.
Крыж Юрку Монічу ў Барысаве
23 траўня ў Барысаве грамадскасьцю быў ўсталяваны крыж змагару за незалежнасьць Беларусі Юрку Монічу. Ён у 20-30 х гадах ўзначальваў на Барысаўшчыне антыбальшавіцкі супраціў. Крыж усталяваны роўна праз 84 гады ў дзень сьмерці патрыёта. Юрка Моніч быў расстраляны 23.05.1924 года на месцы былых гарматных батарэяў 1812 году.
На гэтым месцы ўжо знаходзіцца крыж у памяць аб усіх ахварах бальшавікоў забітых у часы чырвонага тэрору і масавых рэпрэсіяў на гэтым месцы.
На мерапрыемстве прысутнічалі актывісты з Барысава, Крупак, Менску і Вялейкі. Разам каля 15 чалавек.
Прысутныя міліцыянты Барысаўскага РАУСа перапісалі пашпартныя дадзеныя ўдзельнікаў акцыі, запыталіся пра мэту візіта, але паводзілі сябе даволі прыстойна.



