Главная страница
А вы ўжо ведаеце хто самы круты блогер Беларусі?
News image
Эпатажны блогер Яўген Ліпковіч ідзе ў дэпутаты. Выбары дэпутатаў у мясцовыя саветы адбудуцца праз два месяцы — 25 красавіка. І калі адзін з мандатаў будзе выдадзены на прозвішча «Ліпковіч», то су...

З 23 лютага расьпіцьцё алькагольных напояў у грамадзкіх месцах будзе забаронена. Закон толькі пачатак і наўрад практыка яго ўжываньня імкліва наблізіцца да дэкляраваных стандартаў. Хоць, у пэрспэктыве варта чакаць ня толькі рост колькасьці кавярняў і бараў, зьнікненьня кампаніяў з півам з лавачак у цэнтры гораду, але і пашырэньня ўжываньня лёгкіх наркотыкаў. Сумняюся, што вясной і летам моладзь пяройдзе ў кавярні. Пытаньне, перадусім, малой колькасьці такіх установаў у Салігорску і коштавай палітыкі. Паўлітры піва за эўра ў стотысячным горадзе для выпускніка школы ці студэнта тэхнікума кошт даволі вялікі і незаўжды сувымерны з фінансавымі магчымасьцямі патэнцыйных наведвальнікаў. Думаць, што піва перастануць піць у ранейшых колькасьцях ці тое, што міліцыя саступіць масавым пьянкам...

Калі ўпершыню з вуснаў чыноўнікаў пачуў размовы пра будаўніцтва АЭС быў шчыра перакананы што гэта размовамі й застанецца. Здавалася б пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС толькі вар’яту ў галаву могуць прыйсьці падобныя думкі. Аднак мушу канстатаваць што нашых чыноўнікаў я недаацаніў. Мэтазгоднасьць будаўніцтва тлумачыцца неабходнасьцю пазбаўленьня ад энэргетычнай залежнасьці. Так, у Беларусі насамрэч няма сваіх нафты й газу, але няма й урану і кваліфікаваных кадраў для абслогоўваньня будучай АЭС. Няма адмысловых сховішчаў і заводаў па ўтылізацыі адпрацаванага паліва. То дзе тут пазбаўленьне ад залежнасьці? Будаўніцтва АЭС толькі ўзмацніць залежнасьць Беларусі ад энэргетычнага комплексу Расеі. Апроч таго адпаведныя чыноўнікі да сёньня не агучылі які будзе сабекошт мегавата энэргіі і што...
News image
Многія мае сябры, фрэнды ў блогах, чытачы некаторых незалежных сайтаў, а таксама жыхары вуліц вуліцы Заслонава (д.44, 46, 48, 50, 52, 52а, 52б, 54), праспэкту Міра (д. 19), вуліцы Чыгуначная (д. 50, 52) ужо ведаюць аб маім жаданьні стаць дэпутатам Салігорскага раённага Савета Дэпутатаў. У мяне нават зьявіўся адмысловы сайт, прысьвечаны маёй перадвыбарчай працы. У сувязі з гэтай важнай падзеяй апошнія мае запісы ў гэтым блозе будуць прысьвечаны ў асноўным гэтай кампаніі. Калі нехта не асабліва сачыў за разьвіцьцём маёй кампаніі, дык нагадаю, што 17-га лютага я падаў дакумэнты на рэгістрацыю маёй ініцыятыўнай групы, у якую ўвайшло 10 чалавек. Сярод сяброў групы магу адзначыць сямью Шылаў, в...

На мінулым тыдні прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс падпісаў Лісабонскі трактат, тым самым скончыўшы працэс ратыфікацыі пагадненьня ўсімі краінамі-удзельніцамі ЭЗ. Дакумэнты будуць перададзеныя ва ўрад Італіі і дамова, каторая мусіла ўвайсьці ў жыцьцё 1 студзеня 2009 году, нарэшце будзе прынятая. За прычыну паўстаньня Лісабонскага пагадненьня ўважаецца неабходнасьць мадэрнізацыі сёньняшняга Эўразьвязу і стварэньня інстытуцыі, здольнай быць моцным гульцом на міжнароднай арэне. Варта нагадаць, што Лісабонская дамова прыйшла на зьмену няўдаламу праекту “эўрапейскай канстытуцыі”, якая не была ратыфікавана на рэфэрэндумах у Францыі і Галяндыі. Пасьля чаго ад самой ідэі (ці больш трапна кажучы, ад назвы) “эўраканстытуцыі” вырашана было пазбавіцца. І менавіта тады ўзьнік Лісабонскі трактат. Слова “т...

Лукашэнка 6—7 лістапада ляціць ва Украіну, паведамілі інфармацыйныя агенцтвы. У беларусаў зьявіўся шанец! ...